Тэлеграм-канал Лявона Вольскага прызнаны «экстрэмісцкім»
13 гадоў таму
У Беларусі прызналі „экстрэмісцкім” тэлеграм-канал музыкі Лявона Вольскага. Адпаведнае рашэнне 28 лістапада было прынятае судом Лідскага раёна.
На сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі актыўна папаўняюць „Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
Сёлета, да прыкладу, прызналі „экстрэмісцкімі” кліп і тэкст песні “Экстрэміст” гурта “Дай Дарогу!”, а яшчэ раней яго кліп „Баю-бай”.
Гурт Tor Band быў прызнаны „экстрэмісцкім фарміраваннем”, яго сацсеткі, песні, кліпы рэжым Лукашэнкі лічыць таксама „экстрэмісцкімі”. Музыкаў-палітвязняў адправілі ў калонію.