Тэму вяртання гісторыка-культурных каштоўнасцяў абмяркуюць за круглым сталом
Круглы стол на тэму „Вяртанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі: рэаліі і планы” пройдзе ў прэс-цэнтры БЕЛТА 17 студзеня ў 11.00.
Удзельнікі круглага стала абмяркуюць прыярытэты дзейнасці Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцяў, якія знаходзяцца за мяжой; узаемадзеянне ўстаноў культуры і дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі за мяжой; неабходныя заканадаўчыя змяненні для арганізацыі больш эфектыўнай работы; развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў пытаннях рэстытуцыі.
У дыскусіі прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства культуры, Нацыянальнай бібліятэкі, Нацыянальнага мастацкага музея, дэпутацкага корпуса.
