Ток-шоу “Гістарычная спадчына Пружаншчыны: ці магчыма новае жыццё?”



Пружанская зямля багатая на гісторыка-культурныя адметнасці: архітэктурныя помнікі, непаўторныя ландшафты, вусную спадчыну.

Але часта толькі невялікая колькасць неабыякавых жыхароў ці навукоўцаў абазнаная ў іх наяўнасці і зацікаўленая ў іх захаванні. Ці магчыма даць гісторыка-культурным каштоўнасцям “новае жыццё”? Які нявыкарыстаны патэнцыял хавае ў сабе маўклівая спадчына? Якімі мусяць быць падыходы да прыцягнення ўвагі да ўнікальных помнікаў даўніны, да крупінак традыцыйнай культуры, якія яшчэ захаваліся ў пружанскай вёсцы? Як палепшыць працу музейных аб’яднанняў, недзяржаўных ініцыятываў і неабыякавых грамадзян, якія займаюцца блізкімі праблемамі?

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” і дзяржаўнай установай культуры “Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” запрашае разам пашукаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні падчас адмысловай адкрытай дыскусіі “Гістарычная спадчына Пружаншчыны: ці магчымае новае жыццё?”

Сваімі думкамі і разважаннямі падзеляцца запрошаныя госці:

Сцяпан Стурэйка – даследчык, урбаніст, кіраўнік Беларускага камітэта ICOMOS;

Юрый Зялевіч – дырэктар музея-сядзібы “Пружанскі палацык”;

Кацярына Аверкава – рэжысёрка, суарганізатарка фестывалю SPRAVA;

У канцы дыскусіі вас чакае канцэрт ад спецыяльнай госці сустрэчы, этнаспявачкі Настассі Хмель.

Запрашаем усіх неабыякавых і зацікаўленых! Нам важнае меркаванне кожнага!

24 лістапада

15.00

Музей-сядзіба “Пружанскі палацык”, вул. Савецкая, 50

Уваход вольны