Томас Чэпайціс: Пакуль яшчэ ніхто не раскрыў таямніцу Вільні



Віленскія таямніцы не спасцігнутыя, пра гэта гаворыць Томас Чэпайціс, Tomas Chepaitis, аўтар Канстытуцыі Зарачанскай Рэспублікі (Ужупіс).

42153664640_n

Tomas Chepaitis, аўтар Канстытуцыі Зарачанскай Рэспублікі (Ужупіс). Фота: Кацярына Данейка

У мяне з’явіўся намер запісаць мае беларускія гісторыі, іх было шмат, але я іх ніколі не запісваў. І шмат згубіў. Менск – гэта той горад, які патрэбны, каб падкрэсліць Вільню. Пакуль яшчэ ніхто не раскрыў таямніцу Вільні, гэты горад – таямніца. Я пражыў тут большую палову жыцця, а яшчэ адну палову – у Маскве. І для мяне “маленькай Радзімай” быў цягнік 5-6 “Масква-Вільня”. І я заўсёды праязджаў Беларусь. І я адчуваў, што гэта краіна, якую Бог вельмі любіць. Пад’язджаючы да мяжы я не мог вытрываць той сілы любові, з якой Бог любіць Беларусь. Я проста адчуваў яе непад’ёмнасць.          

[youtube id=”GyvSROmdXvA”]

Нагадаем, што “Беларускія спатканні ў Вільні” адбыліся ў Вільні напрыканцы 2016 года на Зарэччы (Ужупіс) па адрасе Užupio g. 2, Vilnius. Арганiзатар:  імпрэзы аб’яднанне  ЕўраБеларусь.

Выступалі пiсьменнiца Палiна Качаткова, спявачка Кася Камоцкая. Таксама паглядзелі дакументальны фільм Віктара Корзуна пра кіраўніка „Талакі” Сяргея Вітушку.

[youtube id=”_9obHXJc570″]

На спатканні былі:  Людвіка Кардзіс – кіраўніца  Беларускага музея імя Івана Луцкевіча, фатограф і перакладчык  Андрэй Антонаў, сацыёлаг Віёла Ермакова, а таксама Томас Чэпайціс (Tomas Chepaitis аўтар Канстытуцыі Зарачанскай Рэспублікі (Рэспублікі Ужупіс)  Кася Камоцкая спявала песні на вершы Тацяны Сапач – беларускай вііленскай паэткі.

Беларускае Радыё Рацыя