Томаш Герасімюк: Дзеці могуць паказваць беларускую традыцыю і культуру
Cтаршыня Аб’яднання для дзяцей і моладзі, вывучаючых беларускую мову „АБ-БА” Томаш Герасімюк распавёў пра ўдзельнікаў танцавальнага калектыву „Падляшскі вянок”.

Зараз дзеці разам з педагогам-харэографам рыхтуюцца да міжнародных фестываляў у Грузіі і Чэхіі, а напрыканцы ліпеня калектыў выступіць у Гарадку:
– Тыя дзеці, якія танчаць у калектывах, могуць паказваць беларускую традыцыю і культуру, прапагандаваць яе не толькі на Падляшшы, але таксама і за мяжой. Прыкладам гэтага з’яўляецца сёлетні выезд у Грузію на фестываль старэйшага моладзевага калектыву. Таксама выезд у Чэхію сярэдняй групы і наймалодшай групы дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову.
Міжнародны фестываль-конкурс у Грузіі пачнецца ўжо ў наступны панядзелак. Падчас яго ўдзельнікі „Падляшскага вянку” праедуцца па ўсёй краіне, каб пазнаёміць гледачоў з беларускай і польскай традыцыйнай культурай: выступленні запланаваны ў буйных гарадах Грузіі, пачынаючы з Кутаісі і скачваючы Тбілісі.







Беларускае Радыё Рацыя
