Традыцыйнае Купалле ў Вайцюшках



Зміцер Вайцюшкевіч запрашае гасцей на свой хутар Вайцюшкі ў Наваградскім раёне. 4 ліпеня ўвечары там адбудзецца адмысловая купальская імпрэза з музыкай, спевамі і танцамі. Кажа музыка:

– Будзе фестываль, які называецца Купалле. Гэта традыцыйнае Купалле ў Вайцюшках. З вогнішчам, танцамі, песнямі. Плануем свой невялічкі канцэрт для людзей. І плануецца вялікая колькасць наведвальнікаў з усёй Беларусі.

Госці змогуць разбіць намёты, адпачываць і купацца ў Нёмане. А 20-ай гадзіне пачнецца шэсце на Нёман: будуць пускаць колы, запальваць вогнішчы. Затым на тэрыторыі “Вайцюшкоў” запланаваны канцэрт і начныя танцы.

kupalle2015-800x566

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя