Традыцыйнае вяселле на курсах „Мова Нанова”
На моўных курсах „Мова Нанова” гарадзенцы знаёміліся з тэмай „Вяселле”. Госцем сустрэчы стаў Іван Кірчук, этнограф, музыка, лідар этна-трыа „Троіца”. У песенным народным скарбе, які захоўвае Іван Кірчук ажно 400 твораў, якія павязаны з тэмай „Вяселля”.
Пра сваю супрацу з „Мова Нанова” і выпуск новага альбома, кажа музыка Іван Кірчук:
– Зусім нядаўна я вярнуўся з Віцебска, там мы ладзілі Каляду. Таму, што гэта свята было менавіта ў гэты перыяд. Сёння прайшліся па старонках старадаўняга вяселля. А тое, што датычыць “Троіцы”, мы чакаем, мне здаецца, што ў траўні ўжо будуць гэтыя кампакт-дыскі, на якія сабралі грошы. На жаль, у студыі праца зараз ідзе вельмі складана, свой матэрыял мы ўжо запісалі, але зараз працуе гукарэжысёр.
Іван Кірчук прыяжджае не часта, яшчэ радзей ён з’яўляецца на вялікай сцэне. Таму яго прыезд асабліва ўсцешыў слухачоў. Кажа вядучая курсаў „Мова Нанова” Інга Сакута:
– Вельмі цешуся, што Іван Кірчук зноў да нас завітаў. Ён да нас ужо не ў першы раз прыязджае, у мінулым годзе быў са сваім монаспектаклем “Дарожка мая”. Вельмі ўсё спадабалася, было вельмі шмат людзей. Ён правёў такі каляндарны цыкл, паказаў нашыя традыцыі, музычныя інструменты, вось гэты каляндар беларускіх традыцый. Сёння мы яго запрасілі менавіта на тэму „Вяселле”, спадзяемся, што будзе не менш цікава і захапляльна.
Пасля граматычных заняткаў і выступу Івана Кірчука, усе ўдзельнікі правялі абрад атрымання гасцьмі пірага для „маладых”. Гучалі пажаданні, якімі карыстаюцца падчас вяселля. Пасля ўсе ўдзельнікі пачаставаліся сапраўдным вясельным пірагом.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рцаыя, Гародня