Традыцыйны кірмаш у Пагародне



На Гарадзеншчыне адраджаецца традыцыя рэгіянальных местачковых кірмашоў. Адзін з такіх прайшоў 28 верасня ў мясцовасці Пагародна, што ў Вараноўскім раёне Гарадзенскай вобласці. У праграме свята былі канцэрт калектываў і выканаўцаў аматарскай творчасці рэгіёна, выставы сельскагаспадарчай прадукцыі і народных майстраў, забавы для дзяцей, дыскатэка, ішоў гандаль. Свае тэматычныя падворкі прадставілі розныя вёскі раёна: Гіркі, Жырмуны ды іншыя.

Pagarodna-1

Аздоблена свята было па-беларуску. Прыкра толькі, што ў заключнай частцы праграмы кірмашу замест нацыянальных песень на дыскатэцы выразна дамінавала расейская “папса”.

Пагародзенскі кірмаш праходзіць штогод як свята рэгіянальнай сельскай гаспадаркі.

[Not a valid template]

Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара