Трамвай „Маршрут ад Марка Шагала і Казіміра Малевіча” ў Віцебску



Трамвай „Маршрут ад Марка Шагала і Казіміра Малевіча” выйдзе на лінію ў Віцебску на Тыдні ўстойлівага развіцця, паведаміла кіраўнік Цэнтра прыкладной урбаністыкі „УНОВІС-Форум” Валянціна Кірылава.

„Шагал і Малевіч, акрамя таго, заклалі ў Віцебску традыцыі па стварэнні грамадска значных аб’ектаў, якія ўплываюць на развіццё візуальнай культуры і стаўленне жыхароў да горада. Гэтыя традыцыі наш цэнтр упершыню рэалізаваў год таму, 23 верасня, узнавіўшы ў новым рашэнні эскізы Малевіча і Коган на двух трамваях і адным тралейбусе. Праз малюнкі на транспарце многія гараджане, сапраўды, засвоілі такія паняцці, як УНОВІС („Заснавальнікі новага мастацтва”), Малевіч, супрэматызм, партрэт Казіміра Малевіча. Мы вырашылі прадоўжыць асветную місію і запускаем новы праект, які ўпісаны ў каляндар Тыдня ўстойлівага развіцця”, – растлумачыла Валянціна Кірылава.

У новай рабоце аўтары праекта выкарыстоўваюць супрэматычныя рашэнні ў перадачы сэнсу 17 прынцыпаў Устойлівага развіцця, прынятых ААН да 2030 года. Прапанова Валянціны Кірылавай была падтрымана камітэтам па правядзенні Тыдня ўстойлівага развіцця ў Беларусі. За візуальную частку адказвае дызайнер копіцэнтра „Друкарня” Раман Гарбуноў. „Работы па афармленні завершацца 28 верасня, і адбудзецца ўрачысты выхад трамвая на лініі Віцебска, радуючы і прыцягваючы ўвагу гараджан да тэмы развіцця роднага горада”, – сказала на заканчэнне Валянціна Кірылава.

У Беларусі з 25 верасня па 25 кастрычніка пройдуць Тыдні ўстойлівага развіцця-2017. Мерапрыемства ўжо чацвёрты раз прызначана ўнесці ўклад у далейшае аб’яднанне ўдзельнікаў і ўзмацненне руху за ўстойлівае развіццё ў краіне. З дапамогай конкурсу для ўдзелу ў тыднях было выбрана больш як 150 мерапрыемстваў, якія пройдуць па ўсёй Беларусі, з іх 108 – у рэгіёнах. І плануецца больш за 20 нацыянальных падзей: круглыя сталы, акцыі, конкурсы, экалагічныя экскурсіі, мясцовыя фестывалі і святы, інфармацыйныя і адукацыйныя мерапрыемствы па тэме ўстойлівага развіцця.

belta.by