“Трасянка” і гурт РСП у Гародні



Курсы  “Мова Нанова” ў Гародні, што адбыліся ў Цэнтры гарадскога жыцця, прысвяцілі “трасянцы”.

А галоўным выступоўцам быў вакаліст гурту “Разбітае сэрца пацана”, што адзіны ў Беларусі выконвае свае песьні на “трасянцы” Дзяніс Тарасенка, які падзяліўся гісторыяй стварэння гурта:

– Калі мы стваралі гурт, нам цікава было абсалютна ўсё. І як гэта можа гучаць, і ў які бок гэта можна ў музычным плане вывесці. Стылістычна мы шукалі, спрабавалі. І да гэтай пары яно мяняецца. Мы не стаім на месцы. І калі параўнаць першыя альбомы і крайні наш альбом, гэта абсалютна розныя альбомы.

На думку гарадзенцаў, “трасянка” – гэта такі адмысловы шлях да беларускай мовы:

– Такі  чалавек, такая асоба. Я гурт “Разбітае сэрца пацана” стаўлю на нейкі такі ўзровень прафесійных музыкаў, якія з гумарам ставяцца да гэтага жыцця.

– Сустрэча была цікавая. У першую чаргу праз выступоўцу Дзяніса Тарасенку. Але і сама тэма – трасянка – яна заранёў падказвала, што заняткі будуць цікавымі, трошкі вясёлымі, таму што трасянка – гэта такое спалучэнне, якое дазваляе жартаваць са свайго існавання.

Дзяніс Тарасенка абвесціў на сустрэчы, што канцэрт гурта “Разбітае сэрца пацана” адбудзецца ў Гародні  30 лістапада на пляцоўцы “Карсар”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня