Травеньскі нумар „Слонімскага краю”
Выйшаў з друку травеньскі нумар гісторыка-краязнаўчага выдання „Слонімскі край”, які выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.
Свежы нумар адкрываецца артыкулам „Знойдзены планы слонімскага замка XVIII стагоддзя” і матэрыялам „Ён хацеў упрыгожыць Слонім”, прысвечаны жыццё і творчасці слонімскага скульптара Леаніда Богдана, які трагічна загінуў ад рук унука-забойцы.
„Слонімскі край” багаты на іншыя матэрыялы на самыя разнастайныя тэмы. Чытачы ў ім знойдуць цікавыя звесткі пра шляхту Слонімскага павета, пра пячатку шляхціча Марціна Тура, пра тое, што сабой уяўляў Слонім у 1904 годзе, а таксама, як на Замосці ў Слоніме ў 1652 годзе збілі маскоўскага пасла і іншыя артыкулы.
Упершыню ў нумары пачалі друкавацца ўспаміны „Мая Слонімшчыны” былога жыхара вёскі Пляшкі Слонімскага павета Аляксандра Асіпчыка (1909-1990), які большую палову свайго жыцця пражыў на эміграцыі. Публікуе „Слонімскі край” і шэраг іншых малавядомых і каштоўных матэрыялаў па гісторыі Слонімскай зямлі. Поўнасцю нумар чытайце тут: kamunikat.org
Беларускае Радыё Рацыя