Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў
Выдатны прыклад айчыннай юрыспрудэнцыі, сведчанне чыннага ўдзелу ў развіцці еўрапейскай цывілізацыі. Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў. Яго абмеркаванню прысвяцілі ІV Канферэнцыю Цэнтра беларускіх студыяў Варшаўскага ўніверсітэта.
Гаворыць кіраўнік установы, прафесар Аляксандр Краўцэвіч:
– Розніца рэлігійная, розніца этнічная, усё гэта аб’ядноўвалася і нівелявалася тым, што ўсе роўныя перад правам. Якая б не была практыка выканання статута, але несумненна там было больш праўды, справядлівасці, чым у выкананні сённяшняга беларускага заканадаўства.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Статут 1588 года стаў маніфестам самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага, якая не была такой пэўнай пасля Люблінскай уніі. Адметна, што ў стварэнні дакумента даследчыкі знаходзяць значны ўплыў кальвінізма і спадчыны Рэфармацыі.
Статут працягваў дзейнічаць нават пасля ліквідацыі Вялікага Княства Літоўскага. Яго дзеянне ў новаствораных губернях Расейскай Імперыі спынілі толькі ў 1831 і 1840 гадах.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя