Трэцяя пасмяротная кніга Юрыя Гуменюка
Выйшла ў свет трэцяя пасмяротная кніга беларускага паэта і журналіста Юрыя Гуменюка. Сёлета 24 верасня яму павінна было б споўніцца 50 гадоў.
Называецца кніга “Захлынуцца апантанасцю жыцця” і складаецца з выбраных рэпартажаў, інтэрв’ю, артыкулаў і карэспандэнцыяў журналіста. Уклаў і выдаў кнігу літаратар, выдавец і наш калега Алесь Аркуш:
– Перадусім гэта будзе цікава гарадзенцам. Яны згадаюць той час. Бо гэтая кніжка пераважна апавядае пра перыяд пераходу 20-га стагоддзя ў 21-е. Пра бурапенныя гады 90-ыя. Гарадзенцам будзе цікава прачытаць пра тыя культурныя падзеі, якія адбываліся ў іх горадзе, асабліва маладым гарадзенцам, для іх гэта будзе, магчыма, адкрыццём. Прачытаць і пабачыць тыя падзеі вычыма Юрыя Гуменюка.
Юрый Гумянюк загінуў 19 студзеня 2013 году на 43-м годзе жыцця. Між іншым ён супрацоўнічаў і з Беларускім Радыё Рацыя.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 24 верасня ў Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця.
Беларускае Радыё Рацыя.
