Трупа Палескага драматычнага тэатра сышла ў адпачынак



Ад сёння, 11 траўня, у Пінску не працуе Палескі драматычны тэатр і гарадскі кінатэатр “Перамога”.

З-за складанай санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі яшчэ ў красавіку тэатр адмяніў спектаклі, а цяпер трупа сышла ў адпачынак. Кінатэатр закрылі на рамонт.

Падрабязанасці перадае наш карэспандэнт Пятро Савіч:

– Акторы Палескага драматычнага тэатра будуць знаходзіцца ў адпачынку да чэрвеня, пасля чаго плануюць пачаць падрыхтоўку да новага сезона. З красавіка адміністрацыя ўстановы выкладае відэа-запісы ранейшых спектакляў у сеціве. Што датычна кінатэатра “Перамога”, то ў сувязі з істотным скарачэннем колькасці наведвальнікаў на вячэрнія кінасеансы і поўнай адсутнасцю наведвальнікаў на дзённыя кінасеансы, яго закрылі на рамонт. Будзе ажыццяўляцца ашалёўка сценаў у зале для гледачоў. Дарэчы, капітальны рамонт установы быў не так даўно, літаральна пяць год таму. Калі ўстанова верніцца да працы, пакуль не вядома. Таксама да 21-га траўня на прафілактыку закрыта лядовая арэна і басейны спартовага комплекса Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. 

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск