Тры прэзентацыі на адной вечарыне



 

У Гародні творчая сустрэча з аўтарамі і выдаўцамі „Шлюбных і пазашлюбных стасункаў шляхты ВКЛ”, „Гарадзенскага міленіуму” і „Бітвы пад Оршай” сабрала аматараў беларускай даўніны.

P1200219

Сустрэча з выдаўцамі і аўтарамі прайшла ў памяшканні па вуліцы Будзёнага, што ў Гародні. Кажа рэдактар “Архэ” Валер Булгакаў:

– Гэтыя выданні маглі з’явіцца толькі ў нас. І ў гэтым іх унікальнасць і спецыфіка, як калекцыя тэкстаў, манаграфій, як крыніца ведаў па розных прычынах, перш за ўсё  ідэалагічных і нефармальных, яны не маглі выйсці ў дзяржаўным выдавецтве. А большасць прыватных выдаўцоў не маюць дастаткова рэсурсаў, каб ажыццявіць падрыхтоўку выдання такіх рэчаў на больш-меньш належным узроўні. Напрыклад, нумара “Архэ”, прысвечаны бітве пад Воршай, змяшчае больш за 60 каляровых ілюстрацый.

Выданні вызначаюцца сваёй навуковай грунтоўнасцю. Напрыклад, манаграфія Наталлі Сліж „Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст.” рыхтавалася аўтарам некалькі год. Да апошняга, гарадзенскага, нумару апрача беларускіх, спрычыніліся польскія і расейскія даследчыкі.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара