Тры тэатры выступяць у адзін дзень



12 кастрычніка ў Слонімскім драматычным тэатры пакажуць спектаклі ажно тры тэатры. Гэта народны тэатр “Памфлет” са Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці (кіраўнік Тамара Саляхова), музычна-драматычны тэатр “Гарадзенскі званочак” з Цэнтра культуры з Гародні (кіраўнік Тацьяна Стрыжак) і народны моладзевы тэатр “Гарадзенская надзея” (кіраўнік Алег Саладуха) з ДУ “Цэнтр культуры” з Гародні.

vystupae-garadzenskaya-nadzeya

SONY DSC

Тэатры бясплатна пакажуць спектаклі для дзяцей і школьнікаў. Гэта спектакль “Паўночная легенда” па матывах нямецкай народнай казкі, спектакль “Муха-Цакатуха” па казцы К.Чукоўскага і спектакль “Жартаўлівае каханне” па творах А.Чэхава.

А 22 кастрычніка ў Слонім на гастролі завітае Гарадзенскі абласны тэатр.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім