„Трыенале маладых мастакоў” у Менску



„Трыенале маладых мастакоў” – фінальная выстава конкурсу распачалася ў менскім Палацы мастацтваў.

Распавядае старшыня галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай працы Міністэрства культуры Ірына Дрыга.

– Рэспубліканскі конкурс „Трыенале маладых мастакоў”, фінальную выставу якога мы зараз маем гонар адкрываць, праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь упершыню. Усяго на гэты конкурс было пададзена каля 200 заяў ад маладых мастакоў, мастацтвазнаўцаў, аўтараў куратарскіх праектаў у галіне выяўленчага мастацтва ва ўзросце да трыццаці аднаго года. Камісія адабрала для ўдзелу ў фінальных мерапрыемства каля ста сарака работ.

Конкурс праводзіцца па дзевяці намінацыях. У кожнай намінацыі вызначаюцца дзве групы ўдзельнікаў. Да першай адносяцца студэнты і навучэнцы, да другой – вучоныя, педагогі, музейныя і творчыя работнікі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск