Цэх Жывой Гісторыі працягнуў працу пасля вакацый
“На шляху ў Оюм: готы на землях Беларусі”. Першая пасля летніх вакацый публічная лекцыя Цэха Жывой Гісторыі прайшла ў адным з менскіх пабаў.
Пра ўнікальную знаходку ў Пятровіцкім могільніку на Берасцейшчыне распавядае археолаг Вадзім Белявец:
– Правінцыйна-рымскае люстэрка. Такія люстэркі, безумоўна, не з’яўляліся імпартам. Такія люстэркі знаходзяць у рымскіх лагерах. І гэта быў такі падарунак са зместам для мясцовых паненак.Часам яны суправаджаліся надпісам на знешнім баку: “Маёй дарагой. Ты – самая прыгожая”. Ну, што яшчэ салдат можа сказаць дзяўчыне? Салдатам было забаронена жаніцца – рымскім легіянерам, але дэ-факта яны абрасталі сем’ямі ў выніку такіх вось удалых захадаў.
Пасяджэнні Цэха Жывой Гісторыі праходзяць штомесяц па-за палявым археалагічным сезонам. Заснавальнік, кіраўнік Цэха – археолаг, гісторык Мікалай Плавінскі.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск