Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і культуры адкрыўся ў МДУ



Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і культуры адкрыўся сёння на філалагічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М.В.Ламаносава, паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расеі.

Фота пасольства Беларусі ў Расеі

Цэнтр з’яўляецца сумесным праектам МДУ і Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы. „Супрацоўнікамі цэнтра запланаваны розныя мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускай мовы, літаратуры і культуры ў Маскве”, – адзначылі ў дыппрадстаўніцтве.

У цырымоніі адкрыцця цэнтра прынялі ўдзел саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расеі Юрый Ярашэвіч, прарэктар па вучэбнай рабоце Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Генадзь Гачко, прадстаўнікі дэканата і кафедры славянскай філалогіі філалагічнага факультэта МДУ.

belta.by