„Цэнтр гарадскога жыцця” ўсё ж ліквідуюць



“Цэнтр гарадскога жыцця” ўсё ж ліквідуюць. Эканамічны суд Гарадзенскай вобласці пакінуў у сіле рашэнне – ліквідаваць “Цэнтр гарадскога жыцця”. Другое пасяджэнне па разглядзе апеляцыйнай скаргі дырэктара “Цэнтра” Паўла Мажэйкі прайшло 21 чэрвеня.

“Цэнтр гарадскога жыцця” — гэта прыватная адукацыйна-культурная пляцоўка ў Гародні. Тут прайшлі сотні мерапрыемстваў, выступалі музыкі, праходзілі заняткі курсаў беларускай мовы “Мова Нанова”, вясной 2020 года збіралі ахоўныя экраны для медыкаў.

На кіраўніка пляцоўкі Паўла Мажэйку, мастака Алеся Пушкіна і “іншых асоб” 26 сакавіка пачалі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК нібыта за дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму. Парушэннем палічылі выставу, на якой быў партрэт беларускага антысавецкага партызана Яўгена Жыхара.

hrodna.life