Цэнзура супраць „Бульбамуві”: дзве стужкі забаранілі да паказу



Міністэрства культуры Беларусі забараніла паказ двух фільмаў у межах фестывалю беларускага кіно “Бульбамуві”. Гаворка пра конкурсны фільм «Яечня па-беларуску» Валерыі Целушэўскай і частку пазаконкурснага альманаху Хранатоп «Танатас і Эрас», куратарам якога з’яўляецца Андрэй Кудзіненка. Рэспубліканская экспэртная камісія па пытаннях прадухілення прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці запатрабавала скарачэння фільму, – кажа праграмны дырэктар фестівалю Максім Жбанкоў:

– Размова ідзе пра скарочаную версію конкурснага фільма «Яечня па-беларуску”, ён Кудзіенкам скарочаны амаль удвая. Тым не менш, нават гэтая скарочаная версія выклікала нязгоду дзяржструктур. І ў паперах дакладна пішуць, што стужка можа быць паказана за выключэннем менавіта гэтага фрагмента з пазначэннем канкрэтных мінут і секунд.

Андрэй Кудзіненка, куратар альманаху сучаснай беларускай міфалогіі «Хранатоп», не пагаджаецца, як кажа, – на „кастрацыю” фільму «Танатас і эрас».

– Праект вельмі не падабаецца , таму што хтосьці штосьці робіць і гэта мае рэзананс. Тэрмінам нашага праекту “Хранатоп” – гэта ёсць не жыццё, гэта такая кома чалавечая, што тут няма ні смерці, ні жыцця. Гэта такое становішча паміж. Вось яны яшчэ раз паставілі дыягназ самі сабе.

«Танатас і Эрас» – гэта пяць эпізодаў розных аўтараў пра смерць і каханне.

Арганізатары „Бульбамові” правялі кансультацыі з юрыстамі, паводле іх, ёсць  падставы не пагаджацца з забаронай на публічны паказ фільмаў.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя