Ці адновяць касцёл Святога Станіслава ў Пінску?
У Пінску ізноў абмяркоўваецца пытанне аднаўлення касцёла Святога Станіслава, які знішчылі за савецкім часам. Яшчэ ўвесну галоўны архітэктар горада заявіў, што такая магчымасць прадугледжана планам развіцця, але зацікаўленыя асобы павінны шукаць інвестара, бо такіх сродкаў у бюджэце няма.
Краязнаўца Эдвард Злобін мяркуе, што ўлады павінны ініцыяваць працэс, а не грамадская супольнасць:
– Любое аднаўленне павінна залежыць ад мясцовых уладаў. Мінімум ад мясцовага кіраўніцтва горада, каб ініцыявала менавіта яно аднаўленне касцёла. Гэта павінен быць помнік Пінску. Гэта можа быць і культавае збудаванне. Увогуле, канешне, гэта сімвал горада. Сам касцёл Святога Станіслава будзе своеасаблівым помнікам гораду.
Касцёл Святога Станіслава ў Пінску знаходзіўся на цэнтральнай плошчы і з’яўляўся самай велічнай святыняй езуітаў у Беларусі. Да пачатку 19-га стагоддзя ў касцёле знаходзілася труна святога Андрэя Баболі.
Беларускае Радыё Рацыя