Ці адновяць у Пінску касцёл Святога Станіслава?



У адпаведнасці з новым генеральным планам, распрацаваным Інстытутам горадабудаўніцтва, у Пінску прадугледжана магчымасць адраджэння на цэнтральнай плошчы велічнага касцёла Святога Станіслава. Пытанне выключна ў фінансах – запэўніваюць мясцовыя ўлады.

Краязнаўца Эвард Злобін кажа, што ў свой час Міністэрства культуры гатовае была прафінансаваць аднаўленне святыні:

– Гэтае пытанне падымалася на пачатку 2000-х гадоў. Міністэрствам культуры было рэкамендавана Пінску, тады выдзяляліся сродкі ад дзяржавы на аднаўленне гэтага касцёла. У сілу непрыняцця некаторых адказных таварышаў і некаторых людзей, якія лічаць сябе знаўцамі горада, гэты праект быў адхілены. Пры падрыхтоўцы горада да 910-годдзя нават прапаноўвалася хаця б выразіць падмуркі гэтага касцёла.

Касцёл Святога Станіслава ў Пінску з’яўляўся самым вялікім касцёлам на беларускіх землях. Яго знішчылі за савецкім часам у жніўні 1953 года. Размовы пра адраджэнне святыні вядуцца ўжо не адно дзясяцігоддзе.

Беларускае Радыё Рацыя