Ці арганізуюць фестываль у памяць Чэслава Немэна на ягонай радзіме?
Ці арганізуюць фестываль у памяць Чэслава Немэна на ягонай радзіме? Гэта адна з ідэй новага генеральнага консула Рэспублікі Польшчы ў Гародні Яраслава Ксёнжэка. Разам з Польскім інстытутам у Менску правядзенне фестывалю плануецца на восень 2017 года ў Старых Васілішках.
Паводле дыпламата асоба Чэслава Немэна выдатна злучае Польшчу з палякамі на Беларусі і варта папулярызаваць ягоную творчасць сярод маладых вакалістаў у родных мясцінах музыкі.
— Апрача нейкага хіта з Польшчы, які быў бы там «рухавіком», мы б хацелі знайсці хоць пару добрых маладых талентаў, якія выконвалі б Немэна на добрым узроўні. Пра гэта мы думаем, і хацелі б гэта папулярызаваць настолькі, каб такі фестываль, такія сустрэчы ў Васілішках, адкуль паходзіць род Выджыцкіх, сталі традыцыяй.
Чэслаў Немэн нарадзіўся ў 1939 годзе ў Старых Васлілішках, што ў шчучынскім раёне. Быў выдатным польскім музыкам, кампазітарам і спеваком. Ягоныя песні «Дзіўны гэты свет» ды «Сон пра Варшаву» уваходзяць у канон польскай папулярнай музыкі.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя