Ці будзе гучаць беларуская мова на сёлетнім Дні беларускага пісьменства?
Сёлета агульнанацыянальны Дзень беларускага пісьменства мае прайсці ў Бялынічах Магілёўскай вобласці.
Па папярэдніх звестках, у афармленні экспазіцыі музея, ды іншых аб’ектах беларускай мове месца не прадугледжвалася. Пасля звароту ў Раду міністраў, адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства культуры кіраўніцтва Таварыства Беларускай Мовы атрымала адказ, што месца ўсё ж беларускай мове ў Бялынічах будзе.
– Сярод іншага ёсць запэўніванні, што беларуская мова там будзе прысутнічаць у значнай ступені. У дадзеным выпадку цяпер застаецца справа за нашымі актывістамі. За тымі людзьмі, якія непасрэдна жывуць у Бялынічах, у Магілёўскай вобласці, хто можа прасачыць наколькі сапраўды падчас Дзён беларускага пісьменства будзе прысутнічаць беларуская мова. Ужо былі выпадкі, калі больш гучала руская мова, чым беларуская.
Застаецца шмат няўцямнага з адказаў менскіх чыноўнікаў: з якой мэтай стваралася гэтае свята перашапачаткова, калі ў часе падрыхтоўкі чыноўнікі зацята рыхтуюць фактычна антынацыянальную дыверсію – каб выстаўляць расейскую мову, коштам выкідання дзяржаўнай – беларускай!
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя