Ці была альтэрнатыва БНР?



Існуе тэза, што БНР спрычынілася да з’яўлення БССР. Маўляў, бальшавікі былі вымушаныя рэагаваць ды стварыць у сваю чаргу нешта ў супрацьвагу. Але роля і месца нашчадкаў літвінаў у стварэнні самой БНР застаецца па-за ўвагай даследчыкаў. Ствараецца ўражанне, што тагачасны беларускі рух быў нібыта маналітны, нацыянальна арыентаваны ды стаяў на выразных незалежных пазіцыях. Аднак, гэта не так.

Беларусь як сродак легітымізацыі Саветаў у «Паўночна-Заходнім крае»

Першы Ўсебеларускі З’езд ініцыяваны бальшавікамі паспеў прыняць (аднагалосна!) адзіны пункт сваёй выніковай рэзалюцыі:

«Замацоўваючы сваё права на самавызначэнне, абвешчанае Расейскай рэвалюцыяй, і сцвярджаючы дэмакратычны рэспубліканскі лад у межах Беларускае зямлі, для выратавання роднага краю і засцярогі яго ад падзелу і адрыву ад Расейскай дэмакратычнае федэратыўнае рэспублікі, І Усебеларускі зʼезд пастанаўляе: неадкладна ўтварыць са свайго складу орган краёвае ўлады ў асобе Усебеларускага Савету сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем, уступаючы ў справавыя дачыненні з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў».

Такім чынам

1. Дэлегаты З’езду разглядалі Беларусь як частку Расеі і кіраваліся прынцыпам недапушчальнасці адарвання ад яе;

2. Агаласілі савецкую ўладу на Беларусі, дэклараваўшы стварэнне Усебеларускаго Савету сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў;

3. Прызналі ленінскі цэнтральны ўрад у Маскве.

Пасля чаго Зʼезд быў разагнаны.

Узнікае пытанне, ці маглі быць Пагоня з Б-Ч-Б сцягам сымбалямі з’езду арганізаванага Сталіным для фармальнай легітымізацыі Саветаў у «Паўночна-Заходнім крае», як тое спрабуюць нам давесці? Хіба не! Толькі ў пачатку наступнага року віленскія нашчадкі літвінаў спрычыніліся да таго, што замест касы з граблямі на пячатках «Народнаго сакратарыяту Беларусі» была ўзята за герб Пагоня.

Чы была альтэрнатыва БНР? (частка І), obraz №1

Ініцыятыва віленскіх беларусаў

У пастанове «Віленскае Беларускае Рады» віленскія «беларусы» (нашчадкі праўдзівых літвінаў) нават спасылаліся на пераемнасць з ВКЛ:

«Прымаючы пад увагу…што Беларусь ад ХІІІ да ХVІІІ сталецця была незалежна, творучы з літвінамі асобную дзяржаву (Вялікая Князьства Літоувская), і пасля прылучэння яе гвалтам да Расеі праз сто двадцать гадоу няволі і уціску ня пакідала дабівацца незалежнасьці навэт з варужжам у руках (1812 – 1905 г.г)…. Беларуская Рада…звертаецца да да усіх гасударстваў, прызнаючых прынцып самазначэння нацыанальнасьцяў… с прызывам оказать помач у справя адбудовы дзяржаунай незалежнасці колішняго Літоуска-Беларускаго государства (Вялікаго княжства Літоускаго)… 18 лютаго (февраля) 1918 г».

Адчуваеце розніцу з рэзалюцыяй «Першага Усебеларускаго З’езду»!? Трэба адзначыць, што менавіта тыя «віленскія беларусы», што спасылаліся на пераемнасць з ВКЛ ужывалі за сымбаль Б-Ч-Б сцяг (але ён быў з аблямоўкай) ды Пагоню!

Чы была альтэрнатыва БНР? (частка І), obraz №2

Канкурэнцыя дзяржаватворчых праектаў

23 сакавіка 1918 року дэлегацыя Віленскае Беларускае Рады на чале з Антонам Луцкевічам прыбывае ў Менск. Менскія беларускія дзеячы яшчэ вагаліся – ці абвяшчаць БНР як цалкам незалежную ад Расеі краіну. І вось прыезд віленчукоў стаў вырашальным. 23 сакавіка Антон Луцкевіч выступіў на паседжанні Народнага Сакратарыяту – тагачаснага ўраду. Ён гаварыў, што фармальна Беларусь застаецца тэрыторыяй Расеі, бо ні першая, ні другая ўстаўныя граматы не скасоўваюць абвешчанай на І Усебеларускім кангрэсе федэратыўнае сувязі з Расеяй.

Пасля гэтай прамовы менш чым праз два дні БНР будзе абвешчаная незалежнай краінай, без прывязкі да Расеі. Але ўжо без узгадавання аб пераемнасці з ВКЛ ды на тых жа лявацкіх прынцыпах, аднак з Пагоняй ды Б-Ч-Б сцягам узятымі за сымбалі.

Прыкры факт, але пасля 1926 року большасць з айцоў-заснавальнікаў БНР улілася ў БССР-аўскі праект.

Альтэрнатыва БНР

Па-за тым, аднак, існаваў праект стварэння «Вялікаго Княства Літоўска-Беларускаго», ініцыяваны прадстаўнікамі кансерватыўнае каталіцкае шляхты, які да гэтае пары застаецца не вывучанай гісторыкамі тэмай. Таксама і ідэі стваральнікаў «Сярэдняе Літвы» застаюцца па-за ўвагай шырокага колу беларускіх даследчыкаў.

Краёўцы

Палітычны праект лідараў кансерватыўнае каталіцкае шляхты Краю ў 1918 року прадугледжваў стварэнне на землях былога ВКЛ канстытуцыйна-манархічнае дзяржавы са сталіцай у Вільні. Ён адлюстроўваў жаданне мясцовае шляхты стварыць дзяржаву, асобную ад Расеі і Польшчы, ды стаць альтэрнатывай стварэння ў Беларусі і Летуве сацыялістычных па характары рэспублік. Лідарам краёўцаў-кансерватараў быў Эдвард Вайніловіч. Яго найбліжэйшым сябрам і «правай рукой» быў Раман Скірмунт. Планаваная незалежная дзяржава павінна была мець канстытуцыйна-манархічны лад і падтрымліваць ліберальна-кансерватыўныя каштоўнасці (шанаванне права прыватнае уласнасці; прававая роўнасць усіх моваў, культураў і веравызнанняў; падтрымка сямейных каштоўнасцяў і рэлігійнасці; развіццё сістэмы адукацыі і ўсеагульная пісьменнасць; скасаванне саслоўных адрозненняў).

Канкурэнты Краёўцаў

Канкурэнтамі «краёўцаў» у працэсе стварэння палітычнае суб’ектнасці былі беларускія сацыялістычныя партыі і арганізацыі. Пры гэтым сярод іх выразна падзяляліся две плыні. Адны былі за федэрацыю з Расеяй, іншыя – за незалежнасць.

Вось што нятхніла Бацькôў-заснавальнікаў БНР на стварэньне гэрбу Народнаго сакратарыяту?
Вось што натхніла Бацькоў-заснавальнікаў БНР на стварэньне гэрбу Народнага сакратарыяту?

Беларусы як частка „рускага народу

Першыя разглядалі беларусаў выключна як частку «рускага народу», за сымбалі мелі снапок жыта з граблямі і касой (хіба правобраз сучаснага гербу РБ?). Вось, прыкладам, што пісаў у Мемарандуме «чрезвычайный посланник БНР при Всевеликом войске Донском» Тремповіч «Вярхному главнокомандующему Добровольческой армии генералу М.В. Алексееву» ужо пасля абвяшчэння БНР:

Чы была альтэрнатыва БНР? (працяг), obraz №2

«…Ещё во времена польского владычества, народ наш называл себя “русским” народом веру свою считал “русской”, справедливо полагая, что он составляет часть единого целого, связанного общностью истории, культуры и религии.

Первый Белорусский Национальный Конгресс, собравшийся в г. Витебске в 1917 г. декларировал, исходя из исторических, национальных, экономических условий, следующия положения: 1. выделение всей указанной выше территории в автономную, нераздельную со всей Россией, единицу с центром в г. Минске; 2. введение в государственное делопроизводство белорусского языка, как равного с русским государственным языком. Эти требования были, посредством специальной делегации, доведены до сведения Временного правительства и принципиально были приняты.

…В момент гибели государства, когда власть в центре была захвачена группой тёмных личностей, ничего общего с Россией не имеющих, Рада Республики, не находя иного выхода, объявила независимость от Российской Социалистической Федеративной Республики.

В настоящее время руководящие белорусские круги, в своём большинстве… готовы принять деятельное участие в: 1. Воссоздании Российской государственной власти с представительством от Белоруссии.

… Полагая, что доблестная Добровольческая Армия носит в себе зачатки Единой и Великой России и объединяющей её Верховной Власти, я считаю необходимым довести содержание настоящего моего заявления до сведения Верховного Вождя Армии. Я верю, что судьба белорусского народа, коренной ветви русского народа … не может быть безразлична как Вам, так и возглавляемой Вами Добровольческой Армии… Верховному Вождю Армии мы желаем сил и здоровья для выполнения его великой задачи воссоздания нашей общей матери-родины Великой России.»

Лявацкія радыкалы: БНР

Другая частка беларускіх дзеячаў, якія паходзілі з абшараў былой гістарычнай Літвы, хоць і згубілі ўжо літвінскую ідэнтычнасць, назваўшыся «беларусамі», але працягвалі хіба па інэрцыі трымацца дзяржаўных традыцый былога ВКЛ ды мелі за сымбаль «Пагоню». Згубіўшы этнічную свядомасць сваіх продкаў літвінаў, яны таксама згубілі і іхныя традыцыі, замест якіх абралі тагачасныя сацыяльныя ўтопіі.

Беларускія лявацкія радыкалы паспяшаліся аднаасобна абвясціць у занятым нямецкімі войскамі Менску аб стварэнні «Беларускае Народнае Рэспублікі». Нібыта спяшаліся, што канкурэнты з Беларускага народнага прадстаўніцтва на чале з Раманам Скірмунтам іх апярэдзяць. Aб’яўленне БНР менавіта ў дзень Звеставання – Божы провід. Сацыялісты заснавальнікі БНР былі далёкія ад шанавання каталіцкіх традыцый. Але ведалі, што іхныя канкурэнты па стварэнні палітычнае суб’ектнасці ў Крае пакінуць справы на час пасля святаў. Самыя ж спяшаліся іх апярэдзіць, таму і сабраліся ў нядзелю напярэдадні свята ды ўсю ноч «дыскутавалі». А ў панядзелак 25 аб’явілі аб стварэнні БНР. Але Бог жне дзе не сеяў. «Купка авантурыстаў зрабіла тое неабходнае, на што не рашыліся больш разважлівыя і паспяховыя людзі». Так дзень аб’яўлення сацыялістычнае хімеры «сам сабою» ператварыўся ў свята звяставання дзяржаўнасці ў Крае. Ды асацыюецца цяпер менавіта з супрацівам «саўку» ва ўсіх ягоных праявах, ды з гістарычнымі сымбалямі.

Высновы

Трэба таксама адзначыць, што калі б Скірмунт праз кааліцыю не «легітымізаваў» бы БНР, то сапраўды, мы бы мелі ў дадзеным выпадку толькі «паданую заяўку на будучыню». Менавіта «краёўцы» спрычыніліся і да гістарычнае пераемнасці з дзяржаўнымі традыцыямі продкаў і да рэальнае дзейнасці па міжнародным прызнанні.

Варункі на якіх краёўцы былі згаджаліся ўвайсці ў склад кааліцыйнаго ўраду БНР: «Форма ўраду, а таксама сацыяльнае заканадаўства – могуць быць усталяваныя толькі праз законны краёвы устаноўчы сойм, сыходзячы з гэтага «Грамата [рады БНР]» ды ўсялякія завязаныя з ёй акты, як не маючыя законнае сілы, ні да чаго не абавязваюць»

Чы была альтэрнатыва БНР? (працяг), obraz №3

Мяркую, памылкай Скірмунта быў роспуск кабінету міністраў і сыход у адстаўку. Пры падтрымцы краёўцаў ён лёгка мог бы заткнуць рот усім незадаволеным, і «левакам», і «правым» расейскім шавіністам. І з палякамі змог бы дамовіцца. Аднак ён не стаў гэтага рабіць – стаць аўтарытарным дыктатарам ён не быў гатовы. У выніку маем – што маем. Вось жа калі б ён быў падобны на Пілсудскага…

Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя