Ці быў Напалеон Банапарт у Слоніме?



Пра гэта чытачы даведаюцца, калі пазнаёмяцца са свежым чэрвенскім нумарам гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, якое выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. Падчас вайны 1812 года ў Слоніме нейкі час жылі генералы Шварцэнберг і Рэнье. На поўнач ад Слоніма ў бок Наваградка летам 1812 года праходзілі два корпусы Жэрома Банапарта, малодшага брата імператара…

Чэрвенскі нумар “Слонімскага краю” багаты на матэрыялы, прысвечаныя Слоніму і Жыровічам 1946 года, шмат публікуецца рэдкіх фотаздымкаў з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіву кінафотафонадакументаў.

З цікавасцю аматары гісторыі і краязнаўства прачытаюць даследаванні пра пажарную вежу ў Слоніме, пра слонімскі гандаль у 1920-х гадах, пра бібліятэкі, якія былі знішчаны падчас Другой сусветнай вайны і пра тое, што пісала “Ваенная газета ў Баранавічах” у 1917 годзе… Ранейшыя і свежы нумар “Слонімскага краю” чытайце тут:

http://kamunikat.org/usie_czasopisy.html?pubid=50515

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя