Ці існавала праблема прастытуцыі ў Савецкай Беларусі?
30 ліпеня ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень барацьбы з гандлем людзьмі.
Ці існавала праблема прастытуцыі ў Савецкай Беларусі першай чвэрці ХХ-га стагоддзя? Расказвае гісторык Аляксандр Гужалоўскі, аўтар кнігі “Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі 1917-1929 гг.”:
– У 26-м – 27-м годзе ніхто не мог даць рады. Пішуць пра тое, што не маглі людзі вечарам знаходзіцца ў скверыку Аляксандраўскім. Пішуць пра натоўпы прастытутак, якія абуральна сябе паводзілі. Ідзе муж з жонкай, накідваюцца на мужчыну некалькі жанчын. Пачынаюць хапаць яго. І людзі пішуць лісты ў газеты, і газеты публікуюць гэтыя скаргі, што трэба навесці парадак у Менску. Ну, колькі можна ўжо? Не могуць людзі па вечарах нармальна хадзіць па горадзе.
У 20-я гады асноўнай крыніцай прастытуцыі былі не нейкія фантастычныя бальшавіцкія праекты па сацыялізацыі жанчын, а менавіта эканамічныя праблемы, звязаныя н НЭПам, і працэс урбанізацыі, які набіраў абароты ў 20-я гады, калі вёска пастаўляла ў гарады, у прыватнасці Менск, дзясяткі і дзясяткі жанчын. І тыя, хто не знаходзіў працу, ішлі на вуліцу.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск