„Ці літаратура – літаратура?”: Агляд і змест 112-га „Дзеяслова”
У свежым “Дзеяслове” – заканчэнне рамана Уладзіміра Някляева “Гэй бэн гіном” (пачатак ужо можна пачытаць на сайце http://dziejaslou.by/110-2/), вершы Леаніда Галубовіча, апавяданне Леаніда Дранько-Майсюка, пераклады твораў Станіслава Лема (да стагоддзя фантаста) і Фёдара Цютчава, запісы Сяргея Ваганава, эсэ Адама Глобуса, прысвечанае Уладзіміру Караткевічу, рэцэнзія на кнігу Паўла Севярынца і агляд альманаха “Беларус”, кніжныя агледзіны ад Алеся Аркуша ды шмат іншых цікавостак.
Ілюстрацыі на вокладцы Генадзя Драздова – паводле матываў рамана Уладзіміра Някляева “Гэй бэн гіном”.
Паэзія
Леанід Галубовіч. Начныя начыркі. Вершы.
Таццяна Барысюк. Самае чыстае каханне – платанічнае. Вершы.
Дар’я Ліс. Тваё неба з табой. Вершы.
Кацярына Янчэўская. Падзенне не прыходзіць з лістападам. Вершы.
Уладзімір Шыпіла. Ці вернуцца уражанні былыя?.. Вершы.
Проза
Уладзімір Някляеў. Гэй бэн гіном. Раман. (Заканчэнне).
Васіль Гігевіч. Развагі на вясковай лаўцы.
Леанід Дранько-Майсюк. Тынкоўшчык Талаш. Апавяданне.
Галіна Пярун. Восень. Апавяданне.
Дэбют
Сяргей Здаранкоў. Казка пра згубленыя гузікі.
Пераклады
Станіслаў Лем. Падарожжа першае A, або Электрабалт Трурля. Пераклад Віктара Язневіча і Міколы Кандратава.
Фёдар Цютчаў. Silentium. Лірыка. Прадмова і пераклад Міколы Гіля.
Эсэ
Адам Глобус. Уладзімір. Словы пра пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
Запісы
Сяргей Ваганаў. Шматкроп’і.
Уладзімір Ліпскі. Каранацыя душы. Споведзі. (Заканчэнне).
Спадчына
Алег Лойка. Ці літаратура – літаратура?
Юбілеі
Ірына Багдановіч. Уставаць і выходзіць: хрысціянская формула шляху. Да 65-годдзя Хрысціны Лялько.
Прачытанне
Уладзімір Бруй.
Quo vadis? Belarusalimam. Водгук на кнігу Паўла Севярынца “Беларусалім”.
Кнігапіс
Марына Весялуха.
Групавы настальгічны партрэт каля дзедавай хаты. Агляд альманаха “Беларус” за 2020 год.
Алесь Аркуш. Кніжныя агледзіны. Водгукі на кнігі.