Ці можа пераклад быць лепшым за арыгінал?
Ці можа пераклад літаратурнага твору быць лепшым за арыгінал?
У сталічнай кнігарні “Сон Гогаля” адбылася сустрэча чытачоў з Альгердам Бахарэвічам і Вальжынай Морт, якім давялося перакладаць уласныя творы:
– Лепшая паэзія – гэта паэзія шматзначная. Гэта паэзія, якую мы адразу не разумеем. Часам ніколі не разумеем. Але страшна любім менавіта такую паэзію, якую да канца не можам зразумець. Не дагаворанае так, але ў перакладзе перакладчык, перакладчыца, часта адчувае, што мусіць дагаварыць, дадумаць, з шматзначнасці выбраць адно значэнне, адзін сэнс.
Вальжына Морт – паэтка, якая жыве ў Злучаных Штатах Амерыкі, выкладае ў адным з тамтэйшых універсітэтаў. Альгерд Бахарэвіч – празаік, перакладчык з нямецкай мовы.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
