Ці па-беларуску будзе надпіс на помніку Серафіму Жыровіцкаму?



У вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна 20 траўня будзе ўсталяваны і адкрыты помнік беларускаму святару Серафіму Жыровіцкаму, якога закатавалі ў сталінскіх лагерах вясной 1946 года. Адкрыццё помніка прымеркавана да 550-годдзя Жыровіцкай Іконы Божай Маці.

Праца над помнікам пачалася, але хто аўтар яго – застаецца таямніцай, і ніхто пра гэта не кажа і не піша. Вядома толькі, што помнік з пастаментам будзе 3,5 м. Беларускія прадпрыемствы на помнік ужо ахвяравалі каля 100 тысяч беларускіх рублёў. Ён будзе ўсталяваны каля ўваходу ў Жыровіцкі манастыр у вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна.

Узнікае і другое пытанне. На якой мове будзе надпіс на самім помніку? Хутчэй за ўсё на “общепонятном языке”, каб зразумелі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел (Георгій Панамароў) і  Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл (Уладзімір Гундзяеў), якія будуць прысутнічаць на адкрыцці помніка.

Беларускае Радыё Рацыя