Ці памаладзее калі-небудзь Стары замак?



Гарадзенскія ўлады канстатуюць, што  галоўная прычына немагчымасці ажыццяўлення рэстаўрацыйных працаў Старога замка – адсутнасць бюджэтных сродкаў. Тэрміны яго канчатковага аднаўлення ніхто акрэсліць не ў стане, як зазначае супрацоўнік упраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гарадзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч:

– Галоўны дакумент, які ў нас рэгламентуе ўсе дзеянні, адносна гэтых аб’ектаў, – гэта закон аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. І там вызначана прававая норма фінансавання: усе гэтыя працы кладуцца на плечы ўласніка.

У бягучым годзе на даследчыя працы ў гарадзенскім Старым замку было выдаткавана  каля 115 000 даляраў бюджэтных сродкаў. Яшчэ 290 000 даляраў атрымаў інстытут  “Гроднаграмадзянпраект” на распрацоўку праектнай дакументацыі па  рэканструкцыі Старога замка.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота site-goroda.ru