Ці патрэбныя беларускім гарадам брэнды?



Менская ўрбаністычная платформа працягвае працу міжнароднай прафесійнай  канферэнцыі «Sardečna zaprašajem». Чарговым паседжаннем стала анлайн-дыскусія па назвай «Горад і брэнд».

На што трэба зважаць пры стварэнні брэнда горада, на прыкладзе адхіленага ў 2019 годзе жыхарамі брэнда Гародні, выказаўся адзін з архітэктараў:

-У выпадку з Гародняй была больш яўная спроба ўжываць гэты брэнд,  гэтыя новыя лагатыпы ў гападскім асяроддзі. І ўвогуле Гародня, мне падаецца, заўсёды выдзялалася і выдзяляецца большай грамадзянскай пазіцыяй у плане выражэння нейкіх думак, у плане фармавання нейкіх гарадскіх супольнасцяў. Таму што тое, што дадзены брэнд не спадабаўся,  яб бачыў і некаторыя плюсы. Значыць што грамадзяне, жыхары горада яны ў курсе таго, што адбываецца з іх горадам.

На думку спікераў анлайн-дыскусіі  па назвай «Горад і брэнд», правільна распрацаваны брэнд павінен успрымацца мясцовымі жыхарамі, быць накіраваным на стварэнне новых працоўных месцаў у рэгіёне і пры гэтым мець патэнцыял прыўносіць сродкі ў мясцовыя бюджэты.

Беларускае Радыё Рацыя