Ці варта аднаўляць зруйнаваныя замкі?



Беларускія замкі. Ці варта аднаўляць зруйнаваныя? Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч лічыць, што ўсё залежыць ад навуковага матэрыялу, датычнага канкрэтных гістарычна-архітэктурных помнікаў.

Калі не стае навуковага матэрыялу на аднаўленне, трэба рабіць кансервацыю, музеефікацыю, экспанаванне тых жа руін. Напрыклад, Крэўскі замак больш-менш можна аднавіць, усё-такі матэрыялаў хапае нават на навукова абгрунтаванае аднаўленне. А вось калі, напрыклад, узяць Гальшанскі замак, там адрэстаўраваць можна толькі адну вежу, а ўсё астатняе трэба проста кансерваваць, музеефікаваць і экспанаваць.

Анатон Астаповіч лічыць, што не варта ствараць бутафорскія замкі, якія не адпавядалі б рэальна існуючым у мінулым. Лепш абыграць абарончы ландшафт, праэкспанаваць яго нейкімі сродкамі ўпарадкавання, але не ствараць таго, чаго не было, лічыць эксперт па ахове помнікаў.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя