Ці ёсць беларусам месца ў Вільні?
У менскім Палацы Мастацтваў, дзе праходзіць чарговы фестываль “Прадмова”, адбылася дыскусія па кнізе “На скрыжаванні культур: Манастыр і храм Прасвятой Троіцы ў Вільні”.
Гаворыць мадэратар дыскусіі Алег Дзярновіч:
–Я сапраўды перад нашай афіцыйнай дыскусіяй па кніжцы вынес у падзагаловак такую фразу – “ці ёсць беларусам месца ў Вільні?” і паставіў вялікі пытальнік. Канешне, гэта публіцыстычная назва. Тыя цытаты, якія я прывёў на пачатку нашай сустрэчы, яны выдатна сведчаць, што Вільня ў культурагенэзе беларусаў настолькі глыбока апісана, што яна застанецца там ужо назаўжды. Я выбраў цытаты, дзе непасрэдна фігуруюць Базылянскія муры. То ў нашай традыцыі гэты аб’ект фігуруе паўсюль як Базылянскія муры.
Аж да сярэдзіны ХІХ ст. супольнасць манахаў усходняга абраду і створаныя ёю інстытуцыі былі месцам сустрэчы літоўскага Захаду і рускага (украінска-беларускага) Усходу, а таксама духоўным цэнтрам Базылянскага ордэна і ўсей Кіеўскай (Віленскай) мітраполіі.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск