Ці захаваецца ў Берасці Калонія Варбурга?



За захаванне апошняга будынка Калоніі Варбурга пачатку ХХ стагоддзя – часткі гісторыка-культурнай спадчыны Берасцейшчыны – нясуць адказнасць улады Берасця і яго жыхары. У гэтым перакананы былы старшыня таварыства габрэяў „Брыск” Барыс Брук. Літаральна за 10 гадоў ад архітэктуранага ансамбля з 12-ці будынкаў застаўся толькі адзін, пяць – па розных прычынах былі зруйнаваныя ў перыяд з 2010-га па 2015-ты год.

brest--358-1393794109_b2

Барыс Брук адзначыў, што будынак так і не быў годна закансерваваны, а сваё функцыянальнае прызначэнне да сённяшняга дня так і не знайшоў:

– У свой час, калі яшчэ быў Аляксандр Сяргеевіч Палашанкоў, было прынята рашэнне: перадаць гэты будынак габрэйскай абшчыне, каб там зрабіць музей габрэйскай культуры і гісторыі. Там побач ёсць старыя габрэйскія могілкі. Цягам некалькіх гадоў многія людзі кажуць пра будоўлю там лапідарыя. І гэта ўсё павінна быць адзіным своеасаблівым комплексам.

12 драўляных двухпавярховых дамоў былі пабудаваныя ў 1925-1927 гадах на сродкі габрэйскай дабрачыннай арганізацыі “Брыск”. Яны прызначаліся для бедных габрэйскіх сем’яў Брэст-Літоўска.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота radzima.org