Ці знайшоў хто папараць-кветку? Купалле ў Залессі
Народнае свята “Купалле” прайшло ў Залессі на Смаргоншчыне.
Побач з мясцовым ДК палала шэсць вогнішчаў, а танцамі і спевамі народ запальвалі студыя “Варгін” і этна-фолк гурт “Vuraj”.
Людзей сабралася даволі шмат – шмат было і магчымасцей для забаваў! Горад майстроў, майстар-класы па пляценні вянкоў, гульні, атракцыёны, гандлёвыя рады і фуд-корт. Працавала спартовая пляцоўка з конкурсамі і прызамі.
Дар’я Ліс, Беларускае Радыё Рацыя, Смаргонскі раён