Ці з’явіцца ў Жодзіне вуліца імя пісьменніка Івана Сіняўскага?



Каардынатар грамадскай кампаніі “Справаводства па-беларуску” Ігар Случак атрымаў адказ з Жодзінскага гарвыканкама. Грамадскі актывіст звярнуўся да жодзінскіх гарадскіх уладаў з прапановай адной з вуліц горада Siniauskiнадаць імя пісьменніка Івана Сіняўскага (1919 – 2001). “Ніхто з творчай інтэлігенцыі Жодзіна не зрабіў столькі для вашага горада, як Іван Сіняўскі”, – пісаў Случак у сваім лісте.

“На жаль, у адказе няма ніякай канкрэтыкі, але спадзяюся, што мая прапанова не застанецца па-за ўвагай жодзінскіх гарадскіх уладаў,” – кажа Случак.

– Прыйшоў адказ з Жодзінскага выканкама. Гэта хутчэй такая адпіска, хаця можа і нясе нейкі сэнс. Яны перадалі мой зварот у Жодзінскі Савет дэпутатаў, які разглядае гэтыя пытанні, у тапанімічную камісію. І паведамілі, што ў выпадку, калі будуць з’яўляцца новыя вуліцы ў горадзе Жодзіне, то пытанне аб прысваенні вуліцы імя Івана Сіняўскага таксама будзе разглядацца.

“Я ўпэўнены, у Жодзіне шмат розных недарэчных назваў вуліц, што засталіся нам у спадчыну ад Савецкага Саюза, і якія можна перайменаваць,” – кажа Ігар Случак.

“Апошнім часам назіраецца адмоўная тэндэнцыя – рэгіянальных беларускамоўных пісьменнікаў забываюць, не імкнуцца захаваць пра іх памяць,” – патлумачыў грамадскі актывіст прычыну гэтага звароту. Ён паабяцаў, што будзе перыядычна дасылаць лісты з падобнымі прапановамі ў розныя рэгіёны Беларусі.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя