Цімафей Авілін прэзентаваў сваю кнігу пра этнаастраномію ў Берасці



“Паміж небам і зямлёй – этнаастраномія” – прэзентацыя такой кнігі прайшла ў грамадска-культурніцкім цэнтры “Грунтоўня” ў Берасці. Яе аўтар – беларускі навуковец Цімафей Авілін. Ён распавёў пра тое, як знайсці на небе „Воз”, „Казу”, „Птушыную дарогу”, а дзе чорт разліў малако, збягаючы ад Бога. Аўтар лічыць, што этна-астраномія – гэта частка жыцця беларусаў.

– Гэта этнаастраномія. Гэта навука, якая вывучае, як людзі праз культурную прызму глядзелі на неба і на нябесныя аб’екты. Калі вы, напрыклад, у фальклорным тэксце знойдзіце, ці дзесьці на хатах, нейкія зорныя сімвалы, у прынцыпе, гэта тое, чым займаецца этнаастраномія. Ёсць такое паняцце як культурная астраномія. Яно ўключае ў сябе і этна-астраномію, бо ёсць яшчэ археаастраномія, гэта калі даследваць розныя археалагічныя комплексы.

“Асабліваць у тым, што ў Беларусі пакуль гэта ўсё яшчэ можна запісаць, і гэта вельмі важна, таму што дзе-небудзь у Нямеччыне, у Францыі – ужо ў прынцыпе нельга нічога зафіксаваць”, – дадаў Цімафей Авілін.

avilin-cimafiej

Беларускае Радыё Рацыя