„Цудоўны містар Фокс” па-беларуску
У рамках „Цудоўны містар Фокс” ў мінскі кінапракат упершыню выходзіць мультфільм рэжысёра Уэса Андэрсана „Цудоўны містар Фокс”, паведамілі агенцтву „Мінск-Навіны” арганізатары.
Убачыць яго можна з 22 па 25 лістапада. Прыбытак з паказу арганізатары пералічаць Цэнтру дапамогі дзікім жывёлам і птушкам „Сірын”. Пераклад і агучка стужкі на беларускай мове выкананы камандай „Кінаконг”.
У 2010 годзе мультфільм „Цудоўны містар Фокс” быў намінаваны на „Оскар” за лепшы саўндтрэк і лепшы анімацыйны фільм.
– Прыгодніцкі мультфільм „Цудоўны містар Фокс” – сапраўдны твор мастацтва. Ён створаны ўручную і падымае зусім не дзіцячыя пытанні. У ім усё як у жыцці: і праблемы стылізаваных герояў, кожны з якіх вельмі рэалістычна паказвае звычкі, і рысы персанажаў, знаёмых нам у рэальным жыцці. Нестандартны погляд на штодзённасць рэжысёра Уэса Андэрсана асабліва прыкметны ў мультфільме „Цудоўны містар Фокс”. Гэтую авантурную гісторыю па вартасці ацэняць як школьнікі, так і дарослыя, – адзначае кіраўнік праекта „Беларускія ўікэнды” Андрэй Кім.
