„Цудоўня” запрашае на кінапрагляды
Гарадзенская „Цудоўня” ладзіць у дворыку на Кірава 3 прагляды кіно па-беларуску.
Пра ініцыятыву распавядае арганізатарка праекта, прадстаўніца „Цудоўні” Алена Клімава:
– Мы пачынаем праект „Кіно па-беларуску на вольным паветры”. У гэты чацвер у 21:30 запрашаем усіх на прагляд фільма „Мільянер з трушчобаў”. Кожнае крэсла паставім асобна, калі вы будзеце ў масках, то гэта будзе вельмі дарэчна. З нас антысептык, гарбата і кава.
У „Цудоўні”, апроч этнарэчаў і вырабаў народных майстроў, ужо некалькі месяцаў дзейнічае так званы „тэст-драйв кніжных палічак”, дзе можна ўзяць навінкі беларускіх выдавецтваў дахаты. Потым яны могуць з’явіцца на палічках крамы са зніжкай, калі не спадабаюцца чытачам.
Беларускае радыё Рацыя, Гародня