Цяжкасці і жыццё гурту Kriwi
Праблемы з легалізацыяй ды розныя месцы жыхарства. Такія цяпер цяжкасці ёсць на творчым шляху гурту Kriwi, большасць удзельнікаў якога знаходзяцца ў эміграцыі ў Польшчы. Але канцэртная дзейнасць працягваецца, — распавяла ўдзельніца музычнага калектыву Настасся Хмель:
— Мы толькі што вярнуліся з Мюнхеншчыны: там штогод беларускай дыяспарай ладзіцца імпрэза. Мы праводзілі там купалле, гралі для беларусаў, разам спявалі з імі. Мы ездзілі туды ўдваіх, бо нашая трэцяя ўдзельніца чакала на дакументы, але яна ўжо іх атрымала і на наступныя выступы мы будзем ездзіць утраіх.
Настасся Хмель дадала, што як толькі будуць цалкам развязаныя пытанні з дакументамі і матэрыяльным забеспячэннем, то можна будзе меркаваць пра запіс новых кампазіцый ці нават цэлага альбому.
Беларускае Радыё Рацыя