Турнір «Захоп дракара» ў Полацку
Тры дні старажытны Полацк адзначаў свой чарговы дзень народзінаў. У межах гэтага свята адбыліся дзясяткі розных мерапрыемстваў, а таксама міжнародных рыцарскі фестываль «На шляху з вараг у грэкі».
Упершыню падчас гэтага фэсту прашоў відовішчны турнір «Захоп дракара». Каманды дракараў, узброеныя як ваяры сярэднявечча, змагаліся ў двубоі на беразе Дзвіны, спрабуючы захапіць «варожы» карабель. Вядоўца турніру гісторык і рэканструктар Юры Усьціновіч адзначае, што полацкі рыцарскі фэст апошнім часам стаў адным з самых адметных на Беларусі:
– Вось ужо які год Полацк бярэ тым, што тут мультыфестываль. Тут і ранняе сярэднявечча, і развітое сярэднявечча, і на мяне можаце паглядзець – я ў строі шляхціца ХVII стагоддзя, і дракары – увогуле ўсё ў сукупнасці. У прынцыпе, полацкі фэст – ён адзін з самых-самых на Беларусі.
Раней у Полацку колькі год запар ладзіўся міжнародны рыцарскі фэст «Рубон». Але сёлета фестываль атрымаў еўрапейскае фінансаванне і трансфармаваўся ў больш масавы фэст з удзелам літоўскіх і латышскіх партнёраў і атрымаў назву «На шляху з вараг у грэкі».
Цалкам размова з Юрыем Усьціновічам:
Алесь Аркуш, Беларускае Радыё Рацыя