“Тут гавару з зямлёй на роднай мове” – свята ў Бярозе



У горадзе Бярозе на Берасцейшчыне дзве гадзіны аматары беларускага слова захапляліся чароўнай беларускай музыкай, беларускімі песнямі, вершамі падчас імпрэзы пад назвай “Тут гавару з зямлёй на роднай мове”. Падрыхтавалі яе супрацоўнікі Бярозаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і дзіцячай школы мастацтва. Прысутныя свае адносіны да мерапрыемства вызначылі адзінадушна – спадабалася.Мікола Жуковіч: Я, канешне, узрушаны. Мерапрыемства прасякнута ў першую чаргу нацыянальнай ідэяй, на жаль, якую мы яшчэ ўсё шукаем, нават на вышэйшым узроўні. А яна вось тут побач – на сцэне. Родная песня, родная мова.

Удзельніца свята: Вельмі спадабалася, таму што гэта было свята пра нашу мову родную, шчырую, такую мілагучную.

Паэтка і пісьменніца Зінаіда Дудзюк пазнаёміла са сваёй творчасцю. Узважлівы і сур’ёзны выступ настаўніка беларускай мовы, дырэктара сярэдняй школы № 1 Бярозы Міколы Жуковіча запаў у сэрцы і душы прысутных. Ён з болем гаварыў пра праблемы з роднай мовы і прызываў людзей павярнуцца да роднага слова.

Лепшым чытачам беларускага слова і бібліятэкарам, якія шчыруюць на ніве беларушчыны, былі ўручаны падарункі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя