TUTAKA — гэта цікава



У нашым эфіры пабывалі нашыя карэспандэнткі Арына Ганцэвіч і Марына Савіцкая, што працавалі на першым дні фэсту абуджаных TUTAKA.

РР: Як уражанні, Марына?

— Калі шчыра, мне падаецца, што гэта была не толькі праца ўчора, але і сапраўдны рэлакс, бо фестываль гэта заўсёды многа вельмі прыемных сустрэчаў з беларусамі, творчымі беларусамі, натхняльнымі беларусамі, сапраўднымі беларусамі. Калі паглядзець на фестываль, то там вельмі вялікая праграма, і гэта азначае, што калі ты прыязджаеш на падобную падзею, то і людзі, што там будуць, гэта не толькі творчыя і культурныя людзі — гэта яшчэ і людзі з іншых сфераў. Гэта ўражвае.

РР: Арына, а што цябе найбольш уразіла, здзівіла?

— Мяне здзівіла тое, што сярод тых, хто прыехаў адсвяткаваць свята беларускай культуры, былі тыя, хто памятае яшчэ ранейшы фестываль — Басовішча. То бок, у людзей была магчымасць параўнаць, як было раней, і як цяпер. Калі я пыталася ў наведнікаў, яны казалі, што TUTAKA анічым не саступае — гэтаксама цікава, насычана. І людзі кажуць, што ўсё добра.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле

Беларускае Радыё Рацыя