Твае «20 крокаў да беларускай мовы»



У Менску прайшла аўтограф-сесія і прэзентацыя кнігі Глеба Лабадзенкі ды Алесі Літвіноўскай «20 крокаў да беларускай мовы». Імпрэза адбывалася напярэдадні штотыднёвых моўных курсаў “Мова нанова”. Выданне стала своеасаблівым вынікам і досведам курсаў. “Мы выдалі 20 са 100 урокаў, якія распрацавалі,” – гаворыць Глеб Лабадзенка.

– Гэта пачатак серыялу. У нас больш за 100 гатовых урокаў. Таму вырашылі часткамі даваць. Гэтая кніжка, акрамя навучальнага матэрыялу, мае шмат цікавых звестак. Напрыклад, станік вынайшла ўраджэнка Беларусі з Ракава. Або фотаздымкі аўтамабіляў, на якіх ездзілі князі Радзівілы.

“Калі кніга пойдзе добра, будзем выдаваць наступныя 20 урокаў,” – кажа Глеб Лабадзенка. Кнігу можна замовіць на афіцыйнай старонцы курсаў у інтэрнэце, у краме symbal.by, а таксама ў незалежных распаўсюднікаў.

12946903_1026279810753298_352197698_o

12970579_1026271494087463_1475226817_o

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота movananova.by