“Творчасць як жыццё…”
29 кастрычніка 2020 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачынае работу часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Творчасць як жыццё…”, прымеркаваная да юбілеяў знакамітых беларускіх драматургаў: 100-годдзя з дня нараджэння Андрэя Макаёнка, 90-годдзя з дня нараджэння Алеся Петрашкевіча і 70-годдзя Аляксея Дударава.
