Творчая інтэлігенцыя Беларусі збіраецца ў Зэльве
У суботу, 15 жніўня, творчая інтэлігенцыя і ўсе ахвотныя беларусы адзначаць 110-ю гадавіну беларускай паэткі-змагаркі за незалежную Беларусь, вязня сталінскіх лагераў Ларысы Геніюш (1919-1983).
Мерапрыемства ладзіць Гарадзенскае аддзяленне Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Яно пачнецца ў Зэльвенскай Свята-Троіцкай царке а 9-й гадзіне, дзе адбудзецца служба ў гонар вялікай дачкі беларускага народа.
Пасля службы, каля бюста Ларысы Геніюш, выступяць пісьменнікі і землякі Ларысы Антонаўны, якія прыгадаюць жыццё і творчасць паэткі.
Потым у царкоўным доме адбудзецца прэзентацыя кнігі Сяргея Чыгрына “Вяртанне да Ларысы Геніюш”. А таксама будзе ўручана першая літаратурная прэмія імя Анатоля Іверса Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.
У гэты дзень госці і землякі Ларысы Геніюш ускладуць кветкі на магілу паэткі і яе мужа Янкі Геніюша.
Беларускае Радыё Рацыя
