Творчая справаздача перад чытачамі
Гарадзенскае аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў падрыхтавала і выпусціла ў Гародні кнігу Сяргея Чыгрына “Жыву Бацькаўшчынай”. У ёй – творчая справаздача аўтара перад чытачамі і перад самім сабой, каб паказаць вынікі ўласнай творчай дзейнасці за пражытыя гады нястомнай працы.
“Сваім талентам пісьменніка, краязнаўца, гісторыка і журналіста Сяргей Чыгрын аддана служыць Беларусі” – так сказала пра яго пісьменніца Вольга Іпатава. І гэтая кніга – таму пацвярджэнне. У ёй апублікаваны вокладкі ўсіх кніг Сяргея Чыгрына, анатацыі да іх, а таксама вокладкі тых выданняў, якія аўтар падрыхтаваў і выдаў. А таксама спіс іншых прац літаратара. І атрымаўся своеасаблівы бібліяграфічны даведнік.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя