Творчая сустрэча са Змітром Вайцюшкевічам у Берасці
З песнямі на вершы беларускіх класікаў і не толькі выступіў у берасцейскім грамадска-культурным цэнтры “Грунтоўня” Зміцер Вайцюшкевіч.
Музычная сустрэча стала заключным мерапрыемствам “Літаратурных вакацый”. Выканаўца прывёз з сабой кружэлкі і раздаваў аўтографы. Пра гэта распавёў адзін з галоўных арганізатараў імпрэзы Зміцер Назараў:
– Зміцер Вайцюшкевіч – адзін з самых цікавых і выбітных прадстаўнікоў сучаснай беларускай музыкі, культуры. Ён пабудаваў яскравую кар’еру на творах беларускіх класікаў, якіх павінен ведаць кожны беларус. Для мяне вельмі важна, каб Вайцюшкевіч выступаў, ездзіў па краіне. Я вельмі рады, што атрымалася арганізаваць творчую сустрэчу са Змітром, зноў паслухаць песні пра галоўнае.
Сустрэча са Змітром Вайцюшкевічам сабрала каля паўсотні чалавек, якім ён паабяцаў наступным разам прывезці з сабой у Берасце новы альбом.
[Not a valid template]
Са Змітром Вайцюшкевіч сустрэнемся ўжо праз тыдзень на “Бардаўскай восені” ў Бельску Падляшскім.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота vk.com/gruntounia